Назаві мяне геніем

$10.00

Юры Гумянюк – паэт наскрозь гарадзенскі. І ня толькі таму, што вобразна-матыўная парадыгма ягоных твораў увабрала ў сябе гукі, колеры, а нават пахі гэтага непаўторнага эўрапейскага гораду. Усе іньшыя ўзроўні мастацка-стваральнай прасторы гумянюкоўскіх тэкстаў таксама жывуць па літаратурных законах, якія дыктуе Гародня. А дыктуе яна вось што: 1) літаратура – не гульня; 2) літаратура – не вайна; 3) літаратура – ня бізнэс. Менавіта таму кожны радок, запісаны рукой Гумянюка, голасна сьведчыць, што іх паклікаў зь нябыту не гулец-версіфікатар, не ваяр-ідэёляг, не літаратар-мэнэджар, а дэміюрг. (Уступ, Анатоль Брусевіч, фрагмент)