Рыцар на полі бітвы
$15.00
У кнізе рэканструюецца ход і характар бітвы пад Клецкам 1506 г., якая была адной з найбольш важных і знакамітых у вайсковай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Гэтая падзея разглядаецца на фоне агульнага ваенна-палітычнага становішча ва Усходняй Еўропе на мяжы XV—XVI стст. Даследаванне праведзена з выкарыстаннем метаду гістарычнай антрапалогіі: адзін з яго раздзелаў уяўляе сабой палітычную біяграфію галоўнага героя бітвы пад Клецкам Міхаіла Глінскага, не абмінутыя таксама ўвагай і іншыя найбольш яркія палітычныя постаці тагачаснай дзяржавы Ягелонаў. Акрамя таго, аналізуецца гісторыя стварэння памяці пра Клецкую бітву 1506 г.: складванне вобразу бітвы, а таксама яе галоўнага героя, у свядомасці сучаснікаў і нашчадкаў, а таксама трансфармацыя гэтага вобразу на працягу стагоддзяў.