Азбука ў вершах і малюнках
$10.00
Калі я пісаў гэтую кнігу, здавалася, трымаў у руках сонейка: так цёпла і хораша было на душы. Ды і назваць яе можна было б “Сонейка ў далонях”. Тым больш што сонейка гэта было побач – унучка Ангелінка, вясёлая, шчабятлівая дзяўчынка, якая толькі адкрывае свет. А свет надзвычай цікавы і багаты. Таму вельмі хацелася, каб адкрыццё яго пачыналася на роднай мове, праз роднае слова. І найвялікшай нечаканасцю (у добрым сэнсе) з’явіліся ілюстрацыі таленавітай мастачкі Алены Саковіч, якая сапраўды ўдыхнула жыццё ў слова – і кніжка загаварыла сама. Спадзяюся, разгарнуўшы кніжку, вы адчуеце, што і аўтар, і мастак зразумелі адзін аднаго. Хацелася б, каб нашую задуму зразумелі ўсе маленькія чытачы і іх бацькі. Набывайце кніжку, вучыце малых роднай мове.