МАРНАТРАЎНЫ СЫН – ФЕЛІКС АКСЁНЦАЎ

$30.00

Зборнік Фелікса Аксёнцава, былога ўдзельніка гурту «Уліс» — паэтычнае падарожжа праз час і праз краіну беларускай рок-музыкі. Тэксты песень, якія выконвалі «Уліс», «Крама», «Бонда», «Akute», «Relikt», «NRM»… Архіўныя здымкі, вокладкі, і нават QR-коды, каб паслухаць альбомы.

Прадмова Яна Максімюка, удзельніка і сведкі «беларускіх шасцідзясятых» — выбуховага росквіту беларускага рок-н-ролу на мяжы 1980-х і 1990-х. Вокладка і дызайн Андрэя Дарохіна.