ТУЎЛА – ЮРГІС КУНЧЫНАС
$30.00
«Туўла» — адзін з самых яскравых твораў літоўскай літаратуры ХХ стагоддзя, які распавядае пра фатальнае каханне, Вільню, Зарэчча і багемнае жыццё, познесавецкай эпохі. Галоўны герой распавядае гісторыю свайго кахання. Паэтычнае апавяданне скача ў прасторы і часе і нагадвае размову з каханай. Прыгнечаны сумам юнак сустракае на вуліцах Вільні шмат дзіўных персанажаў, выпівае, шукае прытулак. Апісанні гарадской прасторы прасякнуты любоўю, смуткам, адчаем. Герой кнігі блукае ў пошуках таго, што не можа спраўдзіцца. Каханне ў рамане вечнае, яно не канчаецца нават пасля смерці.
Адзін з найбольш значных раманаў пра Вільню.