Галс

$10.00

Аркадзь Ліцьвін (Жукоўскі): “Галс – гэта псеўданім аднаго з герояў рамана. У аснове ляжаць сапраўдныя факты. Каралём тады быў абраны Ляшчынскі, адны былі за яго, другія – супраць, умяшалася, як заўсёды, Расія, і сюды з’явіліся царскія войскі. Вакол гэтага і разгортваецца інтрыга. Галоўны герой становіцца на чале канфедэрацкага атрада. Ідэя, якую я праводжу ў гэтым і ў іншых сачыненнях – вяртанне беларускай шляхты беларусам. Вельмі стараліся нас пераканаць, што шляхта не мае дачынення да беларусаў, што гэта сялянская нацыя. Гэта было выгодна і Расіі, і палякам, і, самае цікавае, літоўцам. Ёсць у кнізе гістарычныя дзеючыя асобы (адзін з расійскіх генералаў, князь Радзівіл), ёсць – літаратурныя персанажы”.