Наша гісторыя 5 34 2021
$10.00
– Нэльсан Мандэла: 27 гадоў у турме, перш чым стаць прэзідэнтам;
– Уладзімір Дубоўка: 28 гадоў у турмах і ссылках: “Мы не апускаліся і маральна не раскладаліся”;
– Касмічны беларускі кляштар у Лондане і яго айцец: Аляксандр Надсан;
– Акно на Захадзе: чаму менавіта Беларуская бібліятэка і музей імя Скарыны ў Лондане сталі найбольш маштабным праектам беларускай дыяспары”;
– Святло Ільі Рэпіна: мастак быў зачараваны Дзвіной, “мацаў” беларусаў і не мог наталіцца світаннямі;
– “Беларус” Рэпіна: годнасць і энергія;
– Цуды пад Лаўрышавам: як імперская бюракратыя ў ХІХ стагоддзі ліквідавала ў зародку беларускую Фатыму;
– Іосіф Бродскі: цкаванне “цудоўна няправільнага” паэта дапамагло яму стаць сусветна вядомым;
– Пяць версій пра шпіёна Алега Пянькоўскага: прайшло 60 гадоў, але дагэтуль невядома, быў ён героем, які ратаваў свет, прагным да грошай здраднікам ці ўдзельнікам мегаінсцэніроўкі;
– Чые жамчужыны рассыпаліся ў Магілёве: байка пра заснаванне сабора Святога Іосіфа;
– “Паравы чалавек” Васіль Казлоўскі: цыгановы боты, японскія камікадзэ і п’янства за рулём;
– Падарожжа ў затопленую Нубію: у Егіпце можна не толькі цешыцца з цёплага мора і марнаваць час, але і падарожнічаць да спадчыны фараонаў;
– Палын. Швейцарцы зрабілі на базе яго абсэнт, італьянцы – вермут, грузіны – тархун. А ў нас здавён-здаўна гатавалі горкую палыноўку.