Наша гісторыя 7 36 2021
$10.00
Гэтым разам нумар «Нашай гісторыі» пачынаецца артыкуламі пра драматычны перыяд у гісторыі Беларусі, калі Рэч Паспалітая стала цацкай у руках суседніх дзяржаў, а Беларусь перажыла страшныя спусташэнні.
А вось яшчэ артыкулы свежага нумару «Нашай гісторыі»:
«Зграбнасць — гэта не пра дзеда. Ён быў значна глыбейшы». Юлія Чарняўская ўспамінае пра Васіля Вітку
Небяспечнае падарожжа Чэслава Мілаша. Нобелеўскі лаўрэат, цесна звязаны з Беларуссю
Нацыянальная геаграфія: Бабоўня: божыя людзі пад цёмным небам. Святлана Воцінава адкрывае яшчэ адно чароўнае месца на мапе Беларусі
«З гонтай мы найбольш намучыліся. Жонка дагэтуль не можа мне дараваць, што я ў гэта ўлез». Уласнік сядзібы «Марцінова Гусь» расказаў пра яе будаўніцтва
«Будзем сядзець. Аднак справа наша будзе ісці сваім шляхам». Турэмныя будні палітвязня пры Польшчы апісвае кандыдат гістарычных навук Аляксандр Пашкевіч
Цяньаньмэнь. Плошча поўнага маўчання. Ці можа застацца ў гісторыі асоба без імя, нават без твару?
Турыстычныя кірункі: Байкал. Падарожжа на востраў шаманаў. Піша Сяргей Грунтоў Клыбаты, Бац, Пісунчык і Рамэліха. Амаль страчанае майстэрства трапных мянушак ды многае іншае.