Выбранае Гарошка Леў Айцец
$35.00
Новая кніга сэрыі «Спадчына: агледзіны», заснаванай Згуртаваньнем беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» й Беларускім Інстытутам Навукі й Мастацтва, прысьвечаная жыцьцю й творчаму даробку айца Льва Гарошкі (1911–1977). Грэкакаталіцкі сьвятар, ён багата займаўся вывучэньнем гісторыі хрысьціянства ў Беларусі й асабліва мінулага й сучаснага яму стану ўніяцкай царквы, аналізаваў падзеі ў асяродзьдзі беларускай эміграцыі пасьля Другой сусьветнай вайны. Сёньня, калі аднавіліся ганеньні на каталіцкую і ўніяцкую цэрквы ў Беларусі, а значная частка беларусаў ізноў вымушаная жыць у замежжы, напісанае айцом Львом у 1940–1950х гг. набывае асаблівую актуальнасьць. Прапанаваная чытачу кніга «Выбранае» рэпрэзэнтуе як тэксты пра аўтара, гэтак і ягоныя ўспаміны ды працы аб рэлігійнай гісторыі Беларусі, а таксама рэфлексіі пра беларускую эміграцыю.
Related Products
Related products
-
- Кнігі
Галс
- $10.00
- Add to cart