Вулкан і цялятка, якое выратаваў Пу
$24.00
Гэтая кніга — першая частка першага прафесійнага даследавання 200-гадовай гісторыі Мінскага турэмнага замка. У снежні 1821 года Рудольф Пішчала (у гонар яго захавалася назва «Пішчалаўскі замак») выйграў публічныя таргі на будаўніцтва гэтага каменнага будынка. Турма была прынята камісіяй 30 студзеня (паводле новага стылю: 11 лютага) 1825 года, і з гэтага дня можна весці адлік гісторыі гэтага ўнікальнага для Мінска будынка. Перад вамі кніга, якая ўводзіць у навуковы абарот новыя дакументы і разбурае старыя міфы. У тым ліку і тое, што «Пішчалаўскі замак» — адна з самых надзейных турмаў у свеце, з якой нікому не ўдалося збегчы. І галоўная тэма гэтага тома не пакіне чытачоў абыякавымі, бо гэта ўцёкі! Каля паўсотні разнастайных уцёкаў і спробаў уцёкаў (падкопы, праломы, маскіроўкі, спакушэнні, узломы адмычак, уцёкі з аховай, штурм варот, вяроўкі з лістоў, распілы ў селядцы і многае іншае). За невялікім выключэннем, гэта ўнікальныя архіўныя матэрыялы, якія публікуюцца ўпершыню. Але акрамя таго, кніга змяшчае першую біяграфію самога Рудольфа Пішчалы, а таксама звесткі пра начальнікаў, наглядчыкаў і арыштантаў (у тым ліку такіх зорак, як Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Якуб Колас, Алесь Гарун) турэмнага замка. І, як галоўная тэма будучых кніг: турэмныя звычаі ХІХ стагоддзя і многае іншае.